Sorry for not translating this story into English. I don't know English good enough yet to make such a tranlation.
May be later...
Quote:
Originally Posted by Whiteruthenian
But nevertheless Polesians are one of the two parts of the Belarusian nation – it is stated even in the folklore, in the tale “Palešuki j paleviki” for instance. To be honest its statements are so clear that one may suspect it of being made up by our nationalists but not by people. 
|
Quote:
|
Originally Posted by svin
что за сказка? хочу почитать. 
|
Паляшукі й Палявікі
[“Палявікамі” Паляшукі завуць тых Беларусаў, што жывуць вонках Палесься (у вужшым значаньню гэтага слова). Апрача таго, мяшчане ў Беларусі завуць “палявымі” селавых людзёў. У гэтай палескай казцы адбілася гісторыя Беларускага Народу. У ёй-жа палескія Беларусы выказуюць свой пагляд на Беларусаў іншых, як на сваіх дарагіх братоў, накшых ад тых братоў-народаў, што сталіся разбойнікамі і іхнымі варагамі. Казка ўзята з кнігі Аляксандры Сержпутоўскага “Казкі й апавяданьні Беларусаў з Слуцкага павету”, выданай у 1926 г. – Ян Станкевіч]
Было ў бацькі двананцацёх сыноў ды ўсе яны вельмі ўдалыя дзяцюкі. Жылі яны ў цёмным лесе, дзе вялося шмат усялякага зьвяр’я, пасьцілі свой статак ды лавілі зьвярыну. Суседзі жылі далёка і рэдка рабілі ім шкоду, бо баяліся ўдалых дзяцюкоў, каб не нагрэлі ім па патыліцы. Жылі яны разам і слухалі старога бацькі, а ён, ужо сівенькі бы лунь, сядзеў сабе ў кажушку і ўлетку ды загадаваў. І быў у іх лад, і ўсім было добра. Яны ўсе пажаніліся, і было ў іх шмат дзяцей, але ўсе слухалі старога, і кажын рабіў сваё дзела.
Толькі вось памёр стары бацька, і пачалі жанкі сварыцца паміжсобку, пачалі вадзіцца ды падвучаць сваіх гаспадароў. І такая ў іх пайшла звада, што й жыткі няма. Ведама, калі бабы чаго захочуць, то й сам чорт іх не пераставіць. А тут яны ў вадзін голас крычаць: дзяліцца ды дзяліцца. Пачалі яны дзяліцца. Вадзіліся, вадзіліся яны, пакуль дзялілі жывёлу ды ўсё дабро, а як пашлі дзяліць зямлю, дык пачалі біцца, што ледзь адзін аднаго не пазабівалі, ды так і не падзялілі мо дагэтуль. Вадзяцца браты паміжсобку за зямлю, захапляюць чужыя дзялянкі, і ніколі ў іх нямаш спакою.
Толькі два малодшыя браты жылі паміж сабою вельмі згодна: куды адзін, туды й другі. Не захацелі яны вадзіцца з братамі, кінулі сваю бацькаўшчыну дый пашлі ў сьвет шукаць сабе зямлі. Вось занялі дый пагналі яны свой статак і
забраліся ў такі лес, што й канца яму нямашака. Ня могуць далей ехаць – лес замінае. Пачалі яны церабіць дарогу ды масьціць грэблі. Але дзе там, чым далей, тым лес усе гусьцее, а ў ім стаіць такая тхлань і нетра, што й выбрацца нельга. Вось і кажа большы брат: застануся я тут, бо не магу выбрацца зь лесу”.
І застаўся ён сярод таго лесу. І назвалі яго і дзеці яго Паляшукамі. Малодшы-ж брат працярэблеваў дарогу, масьціў грэблі ды клаў кладкі і ехаў далей.
Мо й дагэтуль на Палесьсю яшчэ ё тыя прасекі ды грэблі, што нарабіў той чалавек. Ня доўга яны ехалі на сваіх колах, як убачылі, што лес пачаў радзець, пачалі трапляцца прагаліны, палянкі ды палі, дык яны атаўбаваліся там і пачалі разрабляць поле, затым і назваліся яны Палявікамі. Потым
размножыліся як Паляшукі, так Палявікі, занялі пусты лес дый пачалі жыць адны каля адных побач.
За немалы час у Паляшукоў і Палявікоў разьвялося шмат жывёлы дый ўсялякага зьвяр’я ў іх лясох было больш, чымся ў тым месцу, дзе атаўбаваліся тыя дзесяцёх братоў. Вось яны пашкадавалі, што пусьцілі сюды меншых братоў і што далі ім шмат жывёлы, пашкадавалі дый уздумалі адабраць назад. Даведаліся Паляшукі й Палявікі, што тыя падходзяць да іх з разбоям, нарабілі ў лесе завалаў, ды накапалі глыбокіх ямаў дый зацецянілі іх мохам, а самі пахаваліся ў гушчары дый цікуюць, што будзе далей. Але вось падышлі тыя разбойнікі – дый пачалі валіцца ў ямы, а ў іх была вада. Адныя патапіліся, а другія заблыталіся ў засеках дый загінулі ў нетры безь яды. Вось адагналі апошніх разбойнікаў Паляшукі й Палявікі дый давай выхваляцца адны перад аднымі. Паляшукі кажуць, што гэта яны сваймі засекамі ў лесе загубілі разбойнікаў, а Палявікі кажуць, што разбойнікі загінулі ў тых ямах, што Палявікі выкапалі. Пашлі яны выхваляцца ды спрачацца. Спрачаліся, спрачаліся, ды за чубы, ды за калы… І пашла тут такая бітва, што гарэй, як ад разбойнікаў. Б’юцца Паляшукі з Палявікамі, паляць сёлы, нішчаць дабро ды парываюцца спрэсу загубіць адны адных, гарэй, як лютыя варагі. Доўга біліся яны, але ня могуць здолець адны адных, толькі што далей, то ўсё больш і больш слабеюць як тыя, так і другія.
Дачуліся варагі, што Паляшукі й Палявікі б’юцца міжсобку, што яны не бароняць свае рубяжы, вось яны йзноў зыбралі вялікае войска дый пашлі паліць сёлы дый забіваць як Паляшукоў, так і Палявікоў. Ахамянуліся Паляшукі й Палявікі, годзе біцца самі з сабой, давай біцца з ворагам. Біліся яны, біліся, мо ўжо палавіна іх палягло, а нічога ня могуць зрабіць, бо варагі лезуць усё новыя і новыя. Шмат палягло і варагоў у чыстым полі, шмат заблудзілася ў лесе ды ў балотах і там загінула ад голаду, ад холаду, ці патапілася ў гразі, але яшчэ шмат засталося. Лезуць яны як сьвіне ў гарод, лезуць ды забіраюць Паляшукоў і Палявікоў у палон, забіраюць іх зямлю, жывёлу і ўсё дабро, а старых і малых забіваюць ці цкуюць сабакамі. Закавалі яны ў зялезьзі ўсіх Паляшукоў і Палявікоў дый загадалі сабе служыць.
Нічога не парадзіш. Служаць Паляшукі й Палявікі тым варагом, бо не свая воля, служаць год, служаць два, а можа й больш. Працуюць яны на варагоў, бы чорны вол, і ніякае палёгкі ня маюць, працуюць, гаруюць ды праклінаюць сваю жытку. А варагі пануюць ды
зьдзекуюцца з простых людзёў, а тыя рады, што хоць засталіся жывымі. Бачаць паны, што
простыя людзі зьмірыліся, вось і ськінулі зь іх зялезьзі. Рады простыя людзі, дзякуюць Богу й за тое. І пачалі яны працаваць на паноў так шчыра, як самі сабе. А паном толькі тое й трэба. Працуюць простыя людзі, а паны толькі загадуюць ды падганяюць. І адвучыліся паны ад усялякае работы, ды так адвучыліся, што бяз простых людзёў ня могуць і жыць, бы тая птушка, як яе выпусьцяць із клеткі на волю. Бачаць тое простыя людзі ды толькі сьмяюцца з паноў. Яны сьмяюцца, а паны хоць бы што, балююць сабе ды яшчэ больш прыбаўляюць работы. Бо яны, каа, рагочуць бы жарабцы затым, што мала дзела. Яшчэ гарэй стала людзём, і пачалі яны рабіць паном помсту: то сьвіран спаляць ці гумно, то каровы загоняць у такую тхлань, што яны там і пагінуць, то сьвіне патопяць, але ад таго й самі ня маюць чаго есьці, бо, ведама, жывуць на андынар’і: пана чорт не бярэ – ён у суседа дастане, а людзі падыхаюць ды пухнуць з голаду. Што тут рабіць, што парадзіць? Ні зь якага боку нельга пазбавіцца ад тых паноў.
Але вось прыходзіць туды якісь старэнькі дзядок дый кажа: “Людзі, людзі, вас шмат, а паноў жменя, і гэтая жменя зьдзекуецца ды езьдзіць у вас на карку. Ці гэта-ж вы людзі а не авечкі”. Пагаманіў ён у вадным месцу ды ў другім, вось і схамянуліся людзі дый пачалі варушыцца. Знайшліся ўдалыя дзяцюкі, зыбралі сваю вятку добрых малайцоў дый пашлі пярэсьціць ды мясіць тых паноў. Бачаць тыя, што гэта не пярэліўкі, дый пусьціліся наўцёкі: хто ў лес, а хто ў чужыя краі. Вось і [i]аслабанілі Паляшукі й Палявікі свой край ад тых варагоў.