Stirpes  

Go Back   Stirpes > Ethnic Forums > Славия - Slavija > East

East Belarusan, Russki, Rusyn, Ukrainian, etc.

Reply
 
Thread Tools Display Modes
  #1 (permalink)     Quote this post in a PM
Old Sunday, September 24th, 2006
Whiteruthenian's Avatar
cannibalish chauvinist
 
Last Online: 1 Minute Ago 21:28
Join Date: May 2006
Posts: 309
Blog Entries: 1
Whiteruthenian is considered wise by the elders.Whiteruthenian is considered wise by the elders.Whiteruthenian is considered wise by the elders.Whiteruthenian is considered wise by the elders.Whiteruthenian is considered wise by the elders.Whiteruthenian is considered wise by the elders.Whiteruthenian is considered wise by the elders.
Send a message via ICQ to Whiteruthenian
Default Беларуская вымова царкоўна-славянскага &

Comrade Austrvegr gave me the idea to post this article here. I must say I have noticed many times that those comrades who speak Belarusian absolutely cannot read old Belarusian texts. The cause of that is that the written old Belarusian language based on etymological and phonetic principles. In the present written language the phonetic principle is more widespread. It causes that Belarusian speakers reading old Belarusian texts absolutely wrongly understand the laws and ways of developing of the Belarusian language. The survivability of the etymological principle is explained by the influence of the Church Slavonic language in the early times. This article explained how the texts in Church Slavonic should be uttered by Belarusians. The same principles could be applied to the old Belarusian language. The difference is that the old Belarusian language is much easier for Belarusian speakers to read because in it the phonetic principle is represented very widely too.

The letter ђ is used instead of the letter jat'.


Беларуская вымова царкоўна-славянскага пісьма

У ІХ ст. старабаўгарская мова сталася ў часьці Славянаў багаслужэбнаю моваю. Як мова ўжываная ў Царкве, яна дастала назоў царкоўна-славянскае мовы. Дзеля таго што царкоўна-славянская мова была блізкой да іншых моваў славянскіх, дык розныя славянскія народы ужэ із самога пачатку чыталі царкоўна-славянскія тэксты, пяялі і гаманілі пацаркоўна-славянску, вымаўляючы да некаторае меры па-свойму. А з часам і зусім перайшлі на сваю вымову. Беларусы вымаўлялі царкоўна-славянскае пісьмо пабеларуску. Аб гэтым сьведчыць мноства царкоўна-славянскіх кнігаў, напісаных і надрукаваных у Беларусі. Калі Беларусь лучыла пад Маскоўшчыну, дык Расейцы ў канцы XVIII і ў ХІХ ст. накінулі нам сваю вымову царкоўна-славянскага пісьма. Тое самае сталася з украінскаю вымоваю царкоўна-славянскага пісьма на Ўкраіне, належачай да сусьветнае вайны да Расеі, але ў Галіччыне й цяпер ё свая – украінская – вымова царкоўна-славянскае мовы. Сэрбы вымаўляюць царкоўна-славянскае пісьмо пасэрбску, Расейцы парасейску, на’т Баўгары не вымаўляюць цяперака царкоўна-славянскае мовы, г. зн. свае старабаўгарскае, так, як вымаўлялі ў ІХ ст., але паводле свае цяперашняе вымовы.

Дыкжэ дзеля адноснае блізіні царкоўна-славянскае мовы да іншых моваў славянскіх трудна было-б правесьці ў царкоўным жыцьцю яе баўгарскую вымову з ІХ стагодзьдзя. Нельга сабе прадставіць вымаўляньне цяпер юсаў (гукаў, падобных да польскіх ą, ę), яшчэ цяжэй было-б зь ерамі ъ, ь, калісь таксама вымаўлянымі. А як вымавілі-б р, л складовыя тыя Славяне, што гэтых гукаў цяперака ня знаюць? Прыведзеных прыкладаў даволі, каб паказаць, што царкоўна-славянскую мову вымаўляць пацаркоўна-славянску ці – начай кажучы – пастара-баўгарску цяперака немагчыма. Трэба дадаць, што нямашака патрэбы гэтага ды што гэтага ніхто рабіць і ня думае.

А калі так, дык і мы, Беларусы, маем вымаўляць царкоўна-славянскую мову пабеларуску, як вымаўлялі даўней за красаваньне беларускае культуры. Цяперашняе вымаўляньне царкоўна-славянскае мовы ў беларускай праваслаўнай Царкве парасейску нічым не апраўдуецца і ё аднэй з астачаў нашае культурнае і душэўнае няволі.

Гэтта, маючы наўвеце практычнае заданьне, пакажу, як царкоўна-славянская мова вымаўляецца пабеларуску. Вымова гэтая блізу што вылучна будзе датычыць фонэтыкі (гукаў) і толькі ў вадным прыпадку зачэпе хвормы. Слоўнік, сынтакс дый наагул хвормы астануцца бязь зьмены.

Ніжэй у дужках падам прыклады паводле правапісу царкоўна-славянскага, а вонках дужкаў тыя-ж прыклады паводле іх вымовы беларускае. З тае прычыны, што ў друкарні няма царкоўна-славянскіх літараў, прыйдзецца прыводжаныя літары даць цяперашняй кірыліцай. З тае-ж прычыны напару (калі ё ў слове юсы) зусім нельга будзе даць прыкладаў паводле царкоўна-славянскага правапісу. Прыклады пераважна бяру зь цяперашняга служэбніка. Хворма таковых прыкладаў нярэдка ладне розьніцца ад хвормаў старабаўгарскіх, аднак, калі хворма ў служэбніку згаджаецца зь цяперашняй вымовай беларускай, я прыводжу слова не папраўляючы (прыкл. у служэбніку человђкъ, а ў старабаўгарскай мове чловђкъ).

1. Вялікі юс вымаўляем як у (ю) – муж, пуць, вђрую.

2. Малы юс вымаўляем як а (а, я) – пяць.

3. Націсьненае ъ вымаўляем як о – сон (сънъ).

4. Націсьненае ь вымаўляецца як е – дзень (дьнь).

5. ъ, ь (звычайна ненацісьненыя) па р, л, в нярэдка вымаўляем як ы, і. Прыкл.: кроў (кръвь), але крыві (кръви), мудрэц (-ьць), але мудрыца (-ьца), мярцьвец (мрьтвьць), але мярцьвіца (мрьтвьца).

6. ъ, ь у канчатках прыкметаў перад и, й вымаўляюцца як ы, і – добры (добръи, добрый).

7. ъ у прыстаўках, складзеных з іду, іму вымаўляецца як ы – падыйду, абыйму, абыймеш і г. д.

8. У прыймені й прыстаўцы въ чэзьне ъ, а в пераходзе ў ў пра самагуку пярэдняга слова і ў у па сугуку пярэдняга слова, на пачатку казаньня (сказу) ды па паўзе. Напр.: Гасподзь уцарыся, у ляпату аблячэся (Господь въцари-…), стаяшчымі ў храмя Гасподні, у дварэх дому Бога нашага (…въ храмђ Господни, въ дворђхъ дому Бога нашего), і ў векі вякоў (и въ вђкі вђковъ), у мноствя шчадрот Тваіх (въ мъножьствђ щедротъ твоихъ), У ймя Айца і Сына і Сьвятага духа (Въ…).

9. У прыймені й прыстаўцы въз чэзьне заўсёды ъ, а в бывае тое самоу што з в у въ (гл. 8), значыцца гэтае прыймя-прыстаўка будзе гучэць – уз, ўз. Прыклады: узваць (въззъвати), Цябе славу ўссылаям (Тебђ славу въссылаемъ), уздух узвысі (въздухъ възвыси), Узьвядох вочы маі ў горы (Възведохъ очи мои въ горы), узьнясеньня (възнесеніе), уздвіжаньня (въздвіженіе), ускрэс, ускрысеньня, уздам Госпадзеві (въздамъ Господеви).

10. ь у суфіксе –ьств-о не вымаўляецца – мноства (мъножьство), Боства (божьство).

11. Ненацісьненае о вымаўляецца як а – Госпадзі, памілуй (Господи, помилуй) і ладне прыкладаў, прыведзеных вышэй.

12. Ненацісьненае ъ, калі вымаўляецца, дык таксама як а. Напр.: наставі нас ка прыстанішчу (настави насъ къ пристанищу).

13. Ненацісьненае е, ђ, ды ь (калі апошні вымаўляецца) па р, ц, ч, ш, ж, щ вымаўляюцца як а: Божа (Боже), вечар (вечеръ), рака (рђка).

14. Ненацісьненае е, ђ, ды ь (калі апошні вымаўляецца) вымаўляюцца па сугуках мяккіх у беларускай мове як я (‘а): Яка ты ясі Бог наш (Яко ты еси Богъ нашь), яка падабаяць Цябе ўсякая слава (Яко подобаетъ тебђ вьсякая слава), ныня й прысна (нынђ і присно), яшчэ (еще), чалавекалюбяц (человђколюбђць).

15. ђ націсьненае вымаўляецца як е бел (бђлъ) [Калі націсьненае ђ вымавіць як двугук (дыфтонг), дык і гэта ня будзе пярэчыць беларускай вымове.].

16. ы па к вымаўляецца як і – кінуці.

17. Ненацісьненае у (прыймя у ці у пачынаючае слова або склад) па самагуку вымаўляецца як ў. Прыкл.: спасаці ўся ўпаваюшчыя.

18. и пачынаючае слова па самагуку папярэдняга слова заўсёды вымаўляецца як й; злуч и вымаўляецца як й, калі луча аднолькавыя склады казаньня – ныня й прысна (нынђ и присно).

19. іь) у групах –іе, -ія, -ію не вымаўляецца, пры гэтым бывае здваеньне стаячага перад і сугуку. Прыклады: маленьня (моленіе), упаваньня (оупованіе), ізбаўленьня (избавленіе), памышленьням (помышленіемь), жыцьцё (житіе), брацьця (братія), благадацьцю. Калі перад стаячым –іе, -ія, -ію сугукам ё яшчэ сугук, дык здваеньня ня бывае (хрысьцянін, царсьцьвя (царствіе). Ня здвоююцца такжа р, м, п, б, в – прававер’я (правовђріе). Стаячы перад і гук в вымаўляецца як ў, калі перад в няма яшчэ сугуку – праваслаўя (православіе).

20. Націск будзе заўсёды як у беларускай мове. Прыкл.: зямлю, гару, із дому, спáсяньня; каго, але – нікога, каму, але – нікому.

21. Перад пачынаючым слова альбо склад націсьненым о, у заўсёды будзе прыстаўное в – вока, вуха (око, ухо), войча (отьче). Перад у ненацісьненым прыстаўное в бывае рэдка – вучыцяль (учитель). Перад пачынаючымі слова альбо склад вялікім юсам (вымаўляць у) заўсёды ё в.

22. З выняткам злуча и ды прыймені-прыстаўкі із, перад кожным іншым и, пачынаючым слова альбо склад, заўсёды будзе й – йіх, йім (іхъ, імъ), пайіці (поити), йімя, йіскра (искра), йісьціна (истина), Йімяням Гасподнім благаславі, войча (Именемъ Господьнимъ благослови, отьче).

23. Перад е, ђ, малым юсам ды ь, паколькі гэты вымаўляецца, усі сугукі, здольныя ў блр. мове быці мяккімі, вымаўляюцца мякка, а д, т – як дз, ц. Тое самае будзе й тады, калі шчэзлы ь пакінуў у беларускай мове па сабе сьлед у пастаці зьмякчэньня папераджаючага яго сугуку. Прыкл.: Міласьць Твая, Госпадзі (Милость Твоя, Господи), цьма (тьма) і шмат сярод прыведзеных вышэй на іншыя зьявы.

24. з, с перад сугукамі, вымаўлянымі мякка, таксама вымаўляюцца мякка – сьвет (свђтъ), сьвяты.
Таксама канцавое з, с прыймёнаў і прыстаўкаў перад й і сугукамі, вымаўлянымі мякка, - вымаўляюцца мякка: разьбіці (разбити), узьнесьці (възнести), ізьбіці, ізь сьвятыні , бязь цябе (безъ тебе).

25. Як цьвярдое, так і мяккое царкоўна-славянскае р скажацца пабеларуску толькі цьвёрда – крэпкі, пастыр, Марыя (крђпъкый, пастырь, Марія).

26. ц вымаўляецца цьвёрда – цэлы, ісцаліці, (цђлый, исцђлити).

27. ш, ж, ч, щ альбо шт вымаўляюцца цьвёрда – чэсьць, чыст, жыцьце, ношч (чьсть, чистъ, житіе, нощь).

28. Вусьняныя б, п, м перад е, ђ, і, и і малым юсам вымаўляюцца мякка, але перад невымаўляным ь на канцы ці ў сярэдзіне слова вымаўляюцца цьвёрда – дам, седм, восм, скорб (дамь, седмь, осмь, скърбь), галуб. Таксама менаваныя сугукі цьвёрда вымаўляюцца перад й або – начай кажучы – калі ня зьліваюцца з наступным самагукам.

29. г вымаўляецца як лацінскае h – глава-hлава.

30. Царкоўна-славянскае –лъ на канцы дзеясловаў [Participium на –лъ.] вымаўляецца як ў – быў, дзелаў, даў (былъ, дђлалъ, далъ).

31. Калі царкоўна-славянскім –лъ-, -ль- у сярэдзіне слова адпавядаюць словы беларускія з вымоваю –оў-, дык менаваныя –лъ-, -ль- трэба вымаўляць –оў-. Напр.: доўг, воўк, поўн, іспоўнім, маўчаці (длъгъ, влъкъ, плънъ, исплънимъ, млъчати).

32. в перад невымаўлянымі ъ, ь, а калі яны не надрукаваны, дык перад сугукам чытаецца ў. Напр.: настаўнік (наставьникъ), праўда (правьда), праваслаўны (православьный), міласьціў (милостивъ).
Калі таковае в стаіць на пачатку слова, дык па сугуку папярэдняга слова вымаўляецца як у.

33. щ або шт вымаўляецца –шч- - ношч (нощь, ношть).

34. Канцавое й, і наз. скл. адз. л. прыкметаў не вымаўляецца – (добрый, бђлый, бђлыи).

35. Як толькі слова отьць прыймае такую хворму, што ь паміж т і ц не вымаўляецца, дык замест –тьц- кажам –йц-. Напр.: ацец (отьць наз. скл. адз. л. і родн. мн. л.), але айца, айцу і г. д. (отьца, отьцу), войча (отьче)

36. Канчаткі 3-яе асобы дзеясловаў адзіночнага і множнага ліку вымаўляюцца мякка, а дзеля таго, што замест мяккога т кажам ць, будзе –ць. Напр.: відзіць, носіць, бярэць, дасьць, (видитъ, носитъ, беретъ, дастъ), відзяць, носяць, бяруць, дадзяць.

Належыла б такжа пісаць ды друкаваць замест цьвярдых мяккія формы ў 3-яй ас. адзіночнага й множнага ліку (замест тъ - -ть – носить і пад.); ужо ў ХІ-ХІІІ ст. гэт’кая хворма, адступаючая ад царкоўна-славянскае, была ў Беларусаў праведзена.

Ня буду прыводзіць драбнейшых асабліваьцеў беларускае вымовы царкоўна-славянскага пісьма.

Напасьледак дам цэлае “верую” ў беларускай вымове:

Верую ў ядзінага Бога Айца, усядзяржыцяля, тварца небу й зямлі, відзімым-жа ўсем і нявідзімым. І ў ядзінага Госпада Ісуса Хрыста, Сына Божыя, ядзінароднага, іжа ад Айца раждзеннага прэждзя ўсех век. Сьвета ад сьвета, Бога ісьцінна ад Бога ісьцінна, раждзенна, нестварэнна, ядзінасушчна Айцу, імжа ўся быша. Нас радзі чалавек і нашага радзі спáсяньня, шшэдшага зь нябёс, і ўплаціўшагася ад Духа Сьвята і Марыі Дзевы, і ўчалавечшася. Расьпятага-жа за ны пры Панційсьцям Пілаця, і страдаўша. і паграбенна. І ўскрэсшшага ў трэці дзень па пісаньням. І ўшшэдшага на нябёса, і сядзяшча адзясную Айца. І пакі градушчага с славаю, судзіці жывым і мертвым, Ягожа царсьцьвю ня будзяць канца. І ў Духа Сьвятага, Госпада жыватварашчага, іжа ад Айца ісхадзяшчага, іжа з Айцэм і Сынам спакланяяма й славіма, глаголаўшага прарокі. У ядзіну сьвятую, саборную й апостальскую цэркаў. Іспаведую ядзіна крашчэньня ў вастаўленьня грахоў. Чаю ускрысеньня мертвых і жызьні будушчага века. Амінь.

Зь некаторых пунктаў (пункты 8, 9) відаць, што каб добра прачытаць пабеларуску, трэба, каб было добра надрукавана пацаркоўна-славянску (а не парасейску). Гэтак въ вђки, възнести лёгка чытаецца пабеларуску у векі, узьнясьці або ў векі, ўзьнясьці (залежна ад таго, сугук ці самагук стаіць перад въ) але немагчыма альбо прынамся трудна прачытаць пабеларуску напісанае парасейску – во вђки, вознести). Чытаньне ва веки, вазьнясьці было-б беларускай вымоваю не царкоўна-славянскага (стара-баўгарскага), але расейскага пісьма.

Ведама, адно тый патрапе вымаўляць царкоўна-славянскую мову, хто знае беларускую мову. Таму, хто яе ня знае, ніякія выясьненьні не памогуць.

Д-р. Я. Станкевіч, часопіс “Родная мова”, 1931, №1 (6)
__________________
Quote:
“Every tree that bringeth not forth good fruit is hewn down, and cast into the fire.” (Matthew 7:19)
"[...] jak nie ad nas zaležyć vybirać sabie baćkoŭ, tak nie ad nas zaležyć vybirać sabie nacyju; možna tolki spaŭniać abo nie spaŭniać pavinnaści, vynikajučyja z prynaležnaści da svajho narodu.”
© Dr. Jan Stankievič "Ź historyji Biełarusi"
([…] just as it depends not on us to choose for ourselves parents, it depends not on us to choose for ourselves a nation; one can only perform or not perform the duties which are the consequence of belonging to his/her people)

Last edited by Whiteruthenian; Sunday, September 24th, 2006 at 20:04. Reason: some typos
Reply With Quote
Reply

Bookmarks


Currently Active Users Viewing This Thread: 1 (0 members and 1 guests)
 
Thread Tools
Display Modes

Posting Rules
You may not post new threads
You may not post replies
You may not post attachments
You may not edit your posts

BB code is On
Smilies are On
[IMG] code is On
HTML code is Off
Trackbacks are Off
Pingbacks are Off
Refbacks are Off

Similar Threads
Thread Thread Starter Forum Replies Last Post
Јеремић: Србија жели "евроатланску персп& Arthur Gordon Pym South 0 Thursday, September 6th, 2007 12:10
"Гражданская сила" либерализма Arthur Gordon Pym East 2 Monday, August 6th, 2007 08:32
С Масленицей всех братьев-славян! jara East 0 Sunday, February 18th, 2007 19:55
Украина открывает границы для турок Czarodej East 0 Thursday, June 16th, 2005 01:21
Русская расовая теория до 1917 года Vojvoda East 1 Sunday, February 6th, 2005 17:40

Locations of visitors to this page

All times are GMT. The time now is 21:29.

Page generated in 0.7951901 seconds with 14 queries.


Powered by vBulletin® Version 3.7.0
Copyright ©2000 - 2008, Jelsoft Enterprises Ltd.
Search Engine Optimization by vBSEO 3.1.0